Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ведаць, каб захоўваць…

Дата: 18 февраля 2019 в 12:59, Обновлено 18 февраля 2019 в 13:11
379 просмотров

“ Не ведаючы мінулага,

немагчыма зразумець

сапраўдны сэнс  сучаснасці

і мэты будучыні”

Любімы куток  зямлі ў кожнага чалавека свой і завецца ён малой радзімай.

 Вёска Якімава Слабада Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці --  гэта наша малая радзіма, цудоўны край: блакітныя азёры і хуткаплынная Бярэзіна, залацістыя хлебныя палі і квітнеючыя сады. Тут жывуць выдатныя працавітыя людзі.

“Праца і рукі – моцныя зарукі”, “Дзе шчырая праца, там густа, а дзе лянота – пуста”.  Пра каго ўсе гэтыя  прыказкі?

        Вядома, пра майстроў сваёй справы, умельцах -- залатыя рукі! І чаго толькі не ўмелі нашы людзі! Вязанне карунак, пляценне з лазы і саломкі, разьба па дрэве, размалёўка і ганчарная справа, выцінанка і іншае. Пры вырабе любой рэчы народныя майстры думалі не толькі пра практычнае прызначэнне, але і пра прыгажосць. З простых матэрыялаў: дрэва, металу, каменя, гліны  ствараліся творы мастацтва. 

      Ведаць народныя рамёствы, імёны  майстроў-умельцаў --  гэта значыць лепш разумець свой народ.

Падчас Тыдня роднай мовы ў ДУА “Якімаслабадская сярэдняя школа”  адбылася сустрэча з  мастаком лясной скульптуры Ковалем Васілём Іосіфавічам. Майстар  нарадзіўся ў в. Якімава Слабада ў 1953 годзе.  Вучні IV і V класаў з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у сустрэчы, былі рады даведацца, што асноўнай асаблівасцю лясной скульптуры з'яўляецца яе ўнікальнасць. Каб рабіць такія вырабы, неабходна валодаць багатай фантазіяй і,  вядома, майстэрствам, якое будзе развівацца і ўдасканальвацца падчас працы.

Прырода не можа паўтарыць аднолькавыя выгіны ў галінах і каранях дрэў, таму і чалавек не можа зрабіць дзве аднолькавыя лясныя скульптуры з прыродных знаходак. Можна толькі паўтарыць тэму, ідэю, але ні ў якім разе нельга паўтарыць працу. У гэтым яе перавага. Прыродныя формы матэрыялу звычайна падказваюць аўтару мастацкая задума і служаць асноўнымі элементамі задуманага вырабу.

У лясной скульптуры дазваляюцца такія прыёмы, як умоўнасць і перабольшанні. Аднак умоўнасць не павінна парушаць цэласнасці ўражання ад працы.

Ніколі не спасылайцеся ў сваіх няўдачах на прыроду --  "так стварыла прырода", "зрабіў так, як знайшоў, нічога не чапаў". Гэта не аргумент. На вялікі жаль, прырода рэдка падае нам больш ці меней пэўная выява. Наша справа  выявіць, асэнсавана "дадумаць" і апрацаваць знаходку, каб стварыць з яе сапраўдны твор мастацтва.

Калі заняткі лясной скульптурай прыйдуцца вам па сэрцы, то, безумоўна, і вашы дзеці падзеляць ваша захапленне. Усё, што злучана з прыродай, з казкай і фантазіяй, блізка і зразумела кожнаму дзіцяці.

Не засмучайцеся, калі адразу штосьці ў вас не атрымаецца. Для пачатку вазьміцеся за што-небудзь простае, і толькі калі элементарныя прыёмы будуць засвоены, пераходзіце да прац больш складаных.

Кожнаму чалавеку вельмі важна рэалізаваць сябе ў жыцці. Хтосьці знаходзіць ужыванне свайму таленту ў прафесіі, хтосьці, акрамя працы, займаецца любімай справай, а хтосьці  бязмэтна хістаецца па вуліцах, не ведаючы, чым сябе заняць. Выбар заўсёды застаецца за чалавекам. Мы захапляемся выбарам творчага шляху, які зрабіў наш зямляк.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Манькова Алена Фёдараўна

Фотаілюстрацыя 1. “Волат. Жук. Сустрэча”

Фотаілюстрацыя 2. “Пад аховай маці”

Автор: Манькова Елена Фёдоровна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.