Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Пісьменнікі роднай зямлі

Дата: 27 ноября 2020 в 14:36, Обновлено 27 ноября 2020 в 14:44
192 просмотра

У дзяржаўнай установе “Якімаслабадская сярэдняя школа” з 16 па 26 лістапада прайшла дэкада сучаснай беларускай літаратуры “Талент дабрыні і чалавечнасці”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка.

У самым пачатку дэкады на выставу твораў “Па жыцці з творчым настроем …” запрасіла школьная бібліятэка. Пасля кароткага рэкламна-інфармацыйнага агляду вучні старэйшых класаў склалі лектарскую групу і правялі інфармацыйныя гадзіны “Драматург складанай камедыйнай думкі”.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Манькова А. Ф. і Бандарэнка В. М. арганізавалі фотакалаж “ Андрэй Макаёнак: чалавек, драматург, майстра”. Не засталіся ўбаку і класныя кіраўнікі, сярод якіх шмат прыхільнікаў камедыйнай творчасці. У іх атрымаўся цудоўны кіналекторый “Андрэй Макаёнак : апостал беларускай драматургіі”.

На “ўра”  прайшоў прагляд мастацкага фільма “Таблетка пад язык”. Свае ўражанні вучні старэйшых класаў вылілі на паперу падчас конкурсу малюнкаў-ілюстрацый. Нягледзячы на тое, што маляванне вывучалася толькі ў пачатковых класах, выбраць лепшага ў конкурсе было складана. Ні гумарам, ні фантазіяй нашых вучняў прырода не абдзяліла, ды і настаўнікі літаратуры ў нас проста цуд!  На віктарыне “Зацюканы апостал” усе вучні XI класа атрымалі выдатныя адзнакі. Лепшыя сярод вучняў VIII, IX, XI класаў прынялі ўдзел у літаратурным туры па творчасці А. Макаёнка.  Пасля наведвання віртуальнага музея настаўнікі разам з вучнямі стварылі буклет “Андрэй Макаёнак – святло далёкай зоркі”. Завяршаў дэкаду адкрыты дыялог, дзе ўсе ўдзельнікі дзяліліся прыемнымі ўражаннямі, а будучыя выпускнікі выказалі жаданне патрапіць на прэм’еру ў тэатр беларускай драматургіі.

Педагог-арганізатар Дашкевіч Людміла Генадзьеўна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.